Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ў торбу – сала шматок

Яшчэ не ацэнена

Ў торбу – сала шматок
Хлеба бохан
Ну, бывай мой куток
Жыві з Богам

Я пайду стараной
Невядомай
Хто ня хоча са мной
Будзьце дома

На пячы не ляжаць
Толькі тыя
Каму зоркі відаць
Залатыя

Хто ўсё ўжо спазнаў
Заставайцесь
Ну, а я атрымаў
Звеставанне

Звеставанне у тым
Палягае
Што я праўду святых
Адшукаю

Што найду я адказ
На пытанні
Што так многа я раз
Сабе ставіў
. . . . . . . . . . .
Разышліся шляхі
Які выбраць?
Цягнуць душу грахі
А дзе выйсця?

На шырокі я шлях
Не імкнуся
Я сцяжынкай ў палях
Валачуся

У полі кожны мне куст
Субяседнік
Так спакойна мне тут
Днём асеннім

Тут няма мітусні
Тут, як ў храме
Ні ілжы, ні хлусні
Паміж намі

Размаўляю з зямлёй
I спяваю
I ўсю праўду у ёй
Я чытаю

Я у неба гляджу
З захапленнем
I у Бога прашу
Прабачэння

Прабачэння каб даў
Ў чым я вінны
Ці то дом я зламаў
Муравіны

Ці то птушку падбіў
У дзяцінстве
Ці другое зрабіў
Я злачынства

Ці пакрыудзіў каго
Прабачайце
Ў сэрцы ўчынка майго
Не трымайце

Я маліцца за вас
Усіх буду
Для бяздомных сабак
Зраблю буды

З жаўрукамі ў палях
Заспяваю
Зайчаня у руках
Скалыхаю

Увесь свет я вазьму
У абдымкі
Каб лягчэй самаму
Было дыхаць

Ўсіх, убачу каго
Заклікаю
Не рабіце вы зло
Свайму краю

Вы нікому бяды
Не рабіце
Што любілі дзяды
Вы любіце

Вось у гэтым уся
Мая праўда
Ў Божай праўдзе узяць
Сабе радасць