Істэрыя… Змрок…
Пекла… Полымя…
Атрутная бездань геены.
Напалм… Прадонне…
Вечны палёт у нікуды!
Не-е-е!!!
Боль душы. Бляск голак джаліць вочы.
З іх капае атрута.
Хто вызваліць з бездані?
Хто разарве ледзяныя ланцугі?
Жах…
Лютуе полымя…
Доза марфіна і ядзерны аргазм. Нарэшце настае каматознае трымценне.
Салодкае і прыкрае.
Хаос… хаос…
…шэпт хаосу…
…энтрапія…
…усё…
Праклятае імгненне скончылася.
…Нірвана…
…Цішыня…
Пакуль усё не пачнецца з пачатку.
2004/1995