Край неба абваліцца ўніз,
і крышталёвымі камлыгамі пасыпецца на зямлю.
Скалынуцца нетры апраметнай,
і заскрыгоча зубамі бездань.
Завыюць ваўкі,
і заплачуць ваўкалакі.
Вечная зіма, дым і холад забяруць жыццё.
Сусвет патоне ў завірусе вечнасці.
І зоры пачнуць шаптаць малітвы аб днях мінулых,
назаўжды загінуўшых у акіяне часу.
І ніхто не адчуе іх ласкі.
2004/2002