Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Трава

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Аднаму я дарогу паказваў,
У другога — дарогу пытаў,
Паўтараючы горача назвы
Адухоўленых вераю траў.

Я да іх паварочваў маршчыны
I вачэй сваіх холад і жар,
Я траву цалаваў, як жанчыну,
Для якой быў апошняй з ахвяр.

Я траву і за светам пачую,
Так пачую, як зараз жыву...
Я любоў ёй сваю ахвярую, —
Вось чаму я вышэй за траву.