Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Травень

Сярэдняя: 1.5 (2 галасоў)

Травень

Як жа хораша навокал!
Гэты бераг сінявокі,
аксамітныя даліны спеюць травамі зялёнымі.
І вясна гулліва-молада
дзьмухаўцоў ссыпае золата
ў сакавітыя раўніны яе шчырымі далонямі.
Не апішуць сродкі моўныя
пачуццё гэта няўлоўнае ,
што на спевах дзікіх крылаў пад нябёсамі ляціць.
Сціплай ласкай непакоранай
краю родны мой адораны,
не памерыць яе вокам,
толькі сонцам ,
толькі сонцам …Толькі сэрцам напаіць!

2016.