Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Травень-май

Яшчэ не ацэнена

А вось і май доўгачаканы!
Залоціць сонца небакрай,
Усход на золаку рахманы,
Здалёк вітае:"Сустракай!"

Вясна тут зараз - гаспадыня,
Птушыным граем будзіць гай.
Звілі зараначкі ў каліне
Гняздо. Яго ты не чапай!

Гараць, як полымя, цюльпаны.
Разносіць пах духмяны бэз.
Пад гукі сціплыя баяна
Прыціх пад песнямі прагрэс.

Гучыць "Кацюша" і «Зямлянка»...
Гады крыляюць праз вякі
І ўспамінае партызанка
Год сорак пяты трапяткі:

І незабыўны майскі вечар,
І слёзы радасці з вачэй...
Штогод праз час прыносіць вецер
Ёй хваляй хронікі падзей:

Гучала ўсюды: «Перамога!»
І не было жаданей слоў.
Вяла Жыццё з вайны дарога
І да сваёй зямлі любоў.

Спявалі разам: сын з дачкою,
Унук з бабуляй і дзяды,
Якіх ля помніка з плітою
Вяртала памяць праз гады.

А травень-май вітаў усмешкай,
Спяваў салоўкай, грэў цяплом…
Ішла Радзіма-маці сцежкай,
Нас абдымаючы крылом..