Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Троя

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Хустачкі-каруначкі
На пунсовых тварыках.
Шпацыруюць гумачкі
Па сьпінах лашарыкаў.

"За!"краіну вольную--
Паліцаяў лецішча,
Дзе сядзець прывольна ўсім,
Хто ня ў згодзе зь нечысьцяй.

Тут разлогі поўныя,--
Кроў цячэ за марамі,
Ды цкуюць папоўнае,
Бо ўсе спрэс "захаранкі"

Сталіся тут ворагам
Лепшыя,сумленныя.
Тут законаў мора ды
Усе ніжэй Нязьменнага.

Тут пачварай сноўдае
Камунізм нястомнаю.
Думкі ўсе ўзгоднены
З кастай непрытомнаю.

Тут апанаваны ёсьць
Фашыстоўскай мрояю.
Люд замардаваны ён
Ашукаў,як Трою ту.

Вершніка віталі вы
Сьцягамі ўзьнятымі.
Ці хто ж ведаў,панаве,
Што той рай за кратамі?

Але ж люд абудзецца,
Выйдзе зь цемры-сховішча.
За дажджом астудзіцца
Д'яблавае вогнішча.

З выі зрыне коніка,
Душы зноў народзяцца.
Бог Хрыстовым сонейкам
Стане яму вольніцай.