Сярод багны труна,
Нібы вежа, стаіць,
А ў труне той Яна
У сне глыбокім ляжыць,
На кургане сядзіць
Зачарованы птах,
І на крыллі ляжыць
Поўны моракаў жах,
-Як захочу, буджу –
Пахваляецца Птах
- Я не проста сяджу,
- Варта я на часах.
Тут твой Лёс, тут твой Рок,
Птах адказвае мне,
Смерць на ўскрэсьці дарог
У смарагдвай труне.
Кліча смерць Чорны Птах,
І Яна ўжо ідзе,
Чорны серп крэсьліць шлях
Па балотнай вадзе.
Хударлявая постаць,
Твар дзяўчыны малой,
І прыгожая досыць
Позірк вабіць тугой.
Ты дарэмна хваліуся,
Што абудзіш ад сна,
Чорны Птах памыліуся,
То зусім не Яна,
То князёўна, напэўна,
У дамавіне была,
Ведзьмка, несумнена
Пакахаць не змагла.
У цішыні непарушнай
Да мяне падышла.
Ды ільдзістыя вусны
Да маіх паднясла
І адчуў я мароз
Па істоце сваёй,
Зразумеў, што мой Лес
Не з сівой барадой.
На кургане чароўным
Я дарогу знайду,
І са Сьмерцю-Князёўнай
Разам далей пайду.