Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

фантастыка

Сярэдняя: 4.2 (25 галасоў)

Няўжо мы іншыя якія?
Няўжо ў нас рукі не такія?
Ці мы не ўмеем будаваць?
Не навучыліся пісаць?
Апошні сорам загубілі,
Дзяцей бы хоць абаранілі,
Ад той мярзотнае навалы,
Што “брат старыйшы” разудала
Нам дорыць шчодраю рукою,
Нібы атрутнага напою.
“Старэйшы брат” нас прыгравае,
А ў сваю міску не пускае,
Бо хто ж дапусціць за стол сесьці
З “жывелай хатняй” з міскі есьці?!
Мы ж для яго — нібы жывёла —
Молодшы брацік — розум квёлы.
Далі глытнуць Свабоды, Волі,
І зноў у кайданы — усё, даволі!
І мы пакорна зноў за краты,
І на шыбеніцы рабяты
Стаяць імклівай чарадою,
І кат услужлівай рукою
Пятлю патужай заціскае,
— Навошта вам Свабода тая?
Працуйце ціха, вырабляйце,
Рабоў нам новых нараджайце.
“Брат” ганарыца друкарамі,
І дойлідствам, і мастакамі,
Усе гісторыю шануюць
І “брат” па-своему малюе...
І мы забыліся на краты,
Як нішчыў нас “браток” заўзята,
Як выразалі нас і білі,
Дзяцей малых у агні палілі!
А мы яго за гэта любім,
Шануем, помнікі мацуем?!
Няўжо ў нас розум адабралі?
Ці не туды накіравалі?
Ці сонным зеллем апаілі?
Ці разам гонар мы згубілі?
Пытаюсь я ва ўсяго света:
— Што вы адкажаце на гэта?!



Сярэдняя: 4.2 (21 голас)

А мы, з братам, аднойчы на войну пайшлі,
А з вайны мы зь ім толькі адну сьмерць прынясьлі
І на заўтра прачнулісь, а ў душы пустата,
Толькі вострыя зубы, ды ў крыві барада.

Паласатае неба, ды пустая зямля,
Сонца шэрае ў небе, коле, нібы пятля,
Будзем поле сеяць, крывей паліваць,
І апўначы пойдзем ураджай зьбіраць.

Ты расьцi, расьці, што мы з братам пасеем,
Ты расьці, расьці, прарастай тое семя,
Скора будзем з братам поле засяваць,
А над намі гракі ды вароны лятаць.

І апоўнач мы з братам на палетак прыйшлі,
А на полі тым адны крыжы ўзышлі...
А ці думалі мы, як на войну ісці,
Што прыдзецца нам адну сьмерць прынясьці..?



Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

Тут шэрае сонца, сьвінцовае неба,
Я – проста істота, я хлопец, як трэба,
Блукаю па зорках, шукаю работу,
Я – хлопец, як трэба, я – проста істота.

Шэры сабака, з грывай, як леў,
І я, разам зь ім ужо зусім пасівеў,
Шостую лапу ён мне падае,
Віхляе хвастом – мы зь ім свае.

Ніжэй нагнуўся мой сябр да дарогі,
Дзьмухнуў насамі, зірнуў без трывогі,
Мы – сталкеры зь ім і зона – наш край,
Не хоча шукаць ён Загублены Рай.

Той Рай, дзе у кожнага ёсць сваё месца,
Дзе кожны, хто хоча, з крыніцы нап'ецца,
Не ведаюць там слова «напаўраспад»
Дзе з неба – вада, а не скрозь снегапад.

Дзе поначы цёмна. Не свецяцца людзі,
Дзе стронцый упарта не давіць на грудзі,
Дзе цёпла бывае і дождж не атрута,
Дзе ў дваццаць гадоў жыццё – не пакута...

Заўсёды шукай гэты Страчаны Рай,
Ніколі надзеі сваёй не губляй,
Ты з сябрам сваім па зорках блукай,
Зямлю шукай.



Сярэдняя: 3.5 (10 галасоў)

Спазнаць ты хочаш сэнс жыцця,
Ці ты смялей за ўсіх?
Абраў ты свой адзіны шлях,
Не той, як у другіх.

Ты чуеш выбухі гармат,
І бачыш навакол,
Ты адчуваеш смерць стократ
І шын сваіх пракол.

А што свярбіць паміж грудзей
І дыхаць не дае?
А гэта вострый нож людзей,Каторыя свае.

Свае заўседы з намі йдуць,
Турбуюцца за нас,
Жадаюць нож табе ўваткнуць,
І так пачаць расказ:

Ён бачыў ліса меж галін,
Што бег за ім у след,
А на вяршынях тых ялін
Сядзеў касматы дзед.

Той дзед чакаў спачатку днеў,
Шукаў, каго б сустрэць,
Бо нікаго з старых сяброў
Не бачыў мэты грэць.

Ён навучыў яго кахаць,
І навучыў цярпець,
Цяпер умее ён спяваць
І ведае, што пець

І ён спытаў: А як жа нож,
Што дома атрымаў,
Сказаў сівы дзядок:Ну, што ж,
Я не здарма чакаў.

І усміхнуўся сівы дзед
З сівое барады,
А ён пабачыў толькі след,
Ды серы пах густы.

Імгненне страх саяў у вачах,
Ён ведаў, што далей,
Ён лез чакаць пад неба дах
Таго, хто ўсіх смялей