Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тры каралі

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

Мы былі, мы будзем... Але мы ня ёсьць.
Чужынцам наш край апантаны.
Забраў нашу волю няпрошаны госьць
Ды шчасьце закуў у кайданы.

І сонца ня сьвеціць над нашай зямлёй.
Мы гінем у змрочнай віхуры,
На нівах, залітых сваёю крывёй,
Ды ў хатках драўляных панурых.

Хоць былі пасечаны мы ды пабіты,
А годнасьць ня скрышыцца наша ў вякох !
За новае жыцьце змагацца ідзі ты,
Ідзі, беларус, покі не перамог !

***

Нам шлях даецца заўсягды адзін,
Другога мы ніколі не хацім.
Паўстаць мы мусім з горкіх тых руін,
І слова наша хай агнём ляціць !

Але ня зьдзейсьнен шэраг тых надзей
На перамогу ў гэтай барацьбе.
Парваў нас чорным словам ліхадзей.
За ім другі нас аддае кляцьбе.

Але хоць разьдзялі на часткі нас,
У дамавіне месца дай душы,
Але ў вачох агонь яшчэ ня згас,
І сэрца шчэ няспыненна стучыць !

***

О дружа мой! Павінен хто, скажы,
У тым, што адбываецца тут зараз!
У тым, што нам лунае на мяжы
Крывавай думкаю асьвечаная хмара

І зводзіць людзі нашы ў нябыцьцё,
Зямлю цяжкой хадою спапяляе !
А мо, пабранае зусюль жыцьцё
Калісь павернем? Але як – ня знаем...

***

Скажы, чалавеча,
Ці будзем мы вечна
Ва ўдзячных патомкаў сарцох?
Ці сьлёзьмі заліты,
Усякім пабіты?
Ці пойдуць да нашых дарог?

Чаго мы жадалі,
За што мы стаялі,
Ці ж гэта ўсё час панішчыў?
А мо, добрым словам
Успомняць ізноў нас?
Скажы , чалавеча! Скажы !

***

Так відмы казалі у ночнай цішы,
А ліст ападаў ды у тахт шыбуршыў.
А я ім такі вось адказ падаваў:
“Пра вас пяе лес ціхім гоманам траў.

Пра вас вольны вецер на ўзгорку скуголе.
Пра вас кажа словы жытнёвае поле.
І мы пра вас памяць заўжды трымаць будзем,
Пакуль не памёрлі Сыны Беларусі!”

7 ліпеня, 2012 року

(У сваім вершу поэта ўспамінае вобразы 1905, 1918 ды 1941 гадоў)