Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тры прытчы

Сярэдняя: 4.3 (49 галасоў)
                      1. ДУРМAH

Яго не можаш не заўважыць ты —
разросся пышна ён на ўскрайку вёскі:
шырокія зялёныя лісты
і белыя духмяныя пялёсткі.

Але ніхто яго і не кране.
He ляжа ў стозе з сенам ён мурожным,
не стане ён букетам на акне —
пад восень звяне ў пыле прыдарожным.

He сок жывы ў яго, а горкі яд.
I гэта не схаваць нічым дурману,
ні лісцем, што прывабіць і пагляд,
ні кветкаю, вялікай і духмянай.

          2. АРОЛ ГАЛОДНЫ I СЫТЫ

Пакінуўшы гняздо і дол,
узмыў з усёй бязмежнай сілы
арол, і там, у сіняй сіні,
лятаў,
        лунаў,
                гуляў арол.
I сам ён быў, як тая высь,
як тая даль, як тыя хмары, —
пакуль не выгледзеў сваёй ахвяры
і каменем не кінуўся уніз.
Ён тут, унізе, голад наталяў.
Ён потым крылы звешваў у дрымоце.
Як быццам і не быў ён у палёце,
як быццам і не ён лунаў, гуляў...
Арол быў сыты, і цяпер быў ён
падобны нечым на варон.

                 3. МЫ, МЁД I ПЧАЛА

А потым гаспадыня да стала,
да чаю мёд нам падала.
I ўсе, адчуўшы пах мядовы,
хваліць той мёд былі гатовы. 
Калі ж адчулі яго смак —
хвалілі мёд і так, і сяк.
Хвалілі гаспадыню чынна,
што частавала нас гасцінна,
а ўслед за ёй — гаспадара.
Хвалілі потым пчаляра.
Хвалілі луг, хвалілі кветкі,
што мёд даюць на дзіва рэдкі.
Усім тут аддалі хвалу.
Забылі толькі пра... пчалу.
adidas


Вялікі дзякуй!!! Але вельмі

Вялікі дзякуй!!! Але вельмі мала прытч :(((

На жаль, аўтарскае вызначэнне

На жаль, аўтарскае вызначэнне да жанру прытчы атрымалі толькі гэтыя тры творы. Астатнія ж вершы даследчыкі лічаць прытчамі па фармальна-зместавых прыметах.

Дурман як тытунь.

Дурман як тытунь. Сапраўды
Дзіця ён моцна захапляе.
А што зрабіў бы зараз ты,
Калі б спакой табе быў раем?
Што б ты зрабіў, калі не ты,
А хтосьці кружыць над табою?
Цябе здзяўбуць яшчэ жывым,
Бо ты здабыча-крыж арловы!
Ты разумееш, што ўжо
Як пчолка болей не патрэбны!
Не мёд патрэбны – кроў і ўсё!
І табе далі гэны веды.
Ты аддасі сябе затак?
Мо будзеш кідацца на сценкі?
Але ці гэта будзе жах,
Перад дзяўбаннем малых дзетак?
Ps
Бывае крытыкі – арлы
ад галадухі не трапляюць.
Няхай жывуць тры прытчы ты
аб незалежнасці ад зграі.

Анатоль! Вельмі люблю Вашы

Анатоль! Вельмі люблю Вашы вершы, заўжды чытаю іх сквапна і атрымліваю асалоду.
Наконт прытчаў: чытала і ператычвала іх шмат разоў, прытчы добрыя, напісаны цудоўна, толькі прытча "Дурман" мне здаецца нібыта не завершанай - не хапае апошняга слупка з чымьці важным. Але гэта - толькі мае асобнае меркаванне дылетанта. :-)
Поспехаў Вам!

Таццяна Дз.

я хочу водгук

я хочу водгук