Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ТРЫПЦiХ

Яшчэ не ацэнена
ТРЫПЦiХ Дарыце любым – васiлькi, Як цуд зямны, дарыце. Збярыце ў жыце ля ракi, Ў вяночкi запляцiце – Дарыце любым васiлькi, Як шчасця мiг – дарыце!.. Дарыце любым – шум ракiт, Зязюлi кукаванне, Абшар нябёсаў, iх блакiт – Надзею на каханне!.. Закружыць восень… Вы знарок Лiст цёплы напiшыце, Як добры знак – вы васiлёк На памяць засушыце… Зiма наступiць. i адчай, А вы тут – пазванiце – У васiльковых у вачах Дабра агеньчык – запалiце!.. Ён разгарыцца (прыйдзе час), Хай доўга вы маўчалi… Якое шчасце iншы раз – Дарыць душы абшары!.. 2. Вы прыязджайце на дзянёк (Хаця б на мiг – а трэба!), Я падару Вам – васiлёк, Як сiмвал краю – Неба… Нiякi гэта не намёк, А проста – кветка гэта Мне падабаецца… Здалёк Напамiнае лета. Яна, як лёгкi матылёк, Трапеча прад вачыма. А Вы – надзеi вугалёк, Жаданая Жанчына!.. Дык прыязджайце на дзянёк, З прычыны – без прычыны… Я падару Вам – васiлёк, Кавалачак Айчыны. 3. Блакiтны факел – васiлёк – Зарой блакiтнай прад вачыма Напамiнае – аб жанчыне, Чые лiсты iшлi здалёк… Лiсты – як зёлкавы напой – Дапамаглi устаць з пасцелi, Яны – як ластаўкi – ляцелi i неслi вырай у дом мой… i ў кожным – веры вугалёк, i ў кожным – яе вершы… А у канверце (мабыць, першым) Быў падарунак – васiлёк!.. О. гэта быў – каскад святла, Адказ яе на ўсе пытаннi. Душа наноў бы ажыла, Калi пазнаў запал Кахання. i вось убачу дзе здалёк Жанчыну з сiнiмi вачыма – Быць раўнадушным немагчыма: Тугi маёй першапрычына – Блакiтны факел, васiлёк!.. Air Jordan