Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ТРЫЦЦАЦЬ ПЯТЫ

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

ішоў той самы трыццаць пяты.
Пасля вясенняе сяўбы
Адзначылі ў калгасе свята -
і сход, і стол гасцінны быў.

Сабралася людзей нямала,
Бо з кожнай хаты хтось прыйшоў,
і райначальства завітала.
Усе паселі да стала.

Спачатку слухалі прамовы
Пра поспехі й задачы... больш.
Не гаварылася ні слова
Пра нечы асабісты боль.

Памылкі нашы й недароды,
Што ведала тады сяло,
Прыпісвалі тады 'врагам народа',
Якія 'скрыто чинят зло'.

Пасля калгасу уручылі
Акт на валоданне зямлёй.
Затым жанчыны слова ўзялі,
Наводзілі парадак свой.

Накрытыя сталы раскрылі...
Пілі і елі, зноў пілі...
Спявалі нават, гаманілі,
Затым на танцы ў клуб пайшлі.

Гармонік - музыка такая,
Што зачароўвае людзей,
і кожная душа жывая
Сумотна не магла ўсядзець.

Віхрылі польку маладыя,
Жанкі выбегвалі кадрыль
Ды вальсавалі нат старыя:
Бабуля Наста, дзед Базыль.

Начальнік КДБ танцырыў,
Ані хвіліны не сядзеў,
Адчуў шырыню прасторы,
Абы-што непрыемна пеў.

Калі ж пачуў маю заўвагу,
Адразу сеў, пець перастаў,
У бок мой скіраваў увагу,
Хто я такі- ў жанчын пытаў.

Пасля ... я бачыў небяспеку,
Баяўся, страшнага чакаў-
Шмат кніжак першай трэці веку
Са страху я агню аддаў.

Было ж са мной... пачуўшы словы:
- Наконт, захлеўе, Менск, хадзем,
Манкурт якісьці у размовах
Нацэльваў у мяне - "нацдем".

Без нейкае ж віны, без хібаў
На згубу адпраўляў народ:
Зрабіў яжовец "перагібы" -
Яго адправілі ў расход.

Ягонай ласкі я не ўбачыў -
Сваю загубу абыйшоў.
Шкада кніжок, аж сэрца плача,
Шкада мне спаленых тамоў.
1996