Маладзейшыя( за нас) у начных клюбах,
дзе толькі не клацай дзюбай
I хутка лаві свой драйв
Старэйшыя(за нас) шукаюць свой кайф на градках
У іх амаль што усе у парадку
Бо бульба з морквай "lх лайф"
Нам трыццаць ужо неузабаве
I нехта з нас дока у праве
Ці у мове ці у PHP
Час марнуе хто як умее,
Хто цярплівы, а хто разумнейшы
Хто ніякі у дзве дзіркі сапі.
Праблема сярэдняга узроста, вітаю!
Што ты кажаш! Яшчэ не тая..
Пачакаем тую, перабедуем, дажывем.
Знайсці бы толькі па сабе справу
Не цягне нешта улева, управа
Ці будзе вяселка з лепрыконам за дажджом.