Маё цела – няўклюдны трамвай і душы ў ім і цесна, і сумна. Сплю… Душа пакідае бясшумна маё цела – няўклюдны трамвай. І вандруе! То ў пекла, то ў рай, вольнай птушкай лунае бяздумна. Маё цела – няўклюдны трамвай. І душы ў ім і цесна, і сумна.