Р.Барадуліну
Цела паэта не вечна,
Толькі душа, неба свет.
Круціцца лёс чалавечы
У жорнавах гучных планет.
Светлыя, хуткія птушкі-гады,
Нясуць свае розныя хмары.
Жыве чалавек, а тады
Жывуць яго светлыя мары.
Дзе смерць, там паэтава вера,
У радасць вялікай душы.
Дзе кожнаму рознай мерай
Даецца спакой вышыні.
Зямным шляхам цяжкім ідзе ён,
З агнём, яркім сонцам душы.
Дзе блішчуць маланкі і б’е чорны гром,
Жыццё дзе каштуе грашы.
Высокія мэты – яго верны шлях,
Чыстае, вечнае жыццё-дабро.
Цвіце свет душы, як кветкі ў лугах,
Свабода душы – не зямное ярмо!
Жавеш, як і жыў,
Няма там ганьбы.
Што бачыў адкрыў,
Убачым і мы…
Хоць цела паэта не вечна,
Толькі душа, неба свет.
Круціцца лёс чалавечы
У жорнавах гучных планет…