Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цень

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Я яшчэ, як воблакі, не сплю.
Воблакі на захадзе гараць.
Цені пахаваліся ў зямлю,
I ніхто не пойдзе іх шукаць:

Hi марудны клён ад азярка,
Hi святло задумлівых вакон…
Вечнасць агукне з-за бальшака —
Над зямлёю цень яе спакон.

Невідомы, колькі ні глядзі, —
Самае звычайнае наўкол...
Пры дарозе птушка пасядзіць,
Мудрая, як вечнасці пасол.

He спяшае птушка адлятаць,
Чалавек за ценем не бяжыць:
Немагчыма ценю пераняць,
Каб спытаць, як лёгка ценем быць.