Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цётка

Сярэдняя: 4.2 (12 галасоў)

Скрыпка грае – сэрца замірае
I лучынка свечкаю гарыць...
Гэта гранне чуюць ва ўсім краі,
Гэта свечка – зоркаю ўгары.

Цёткі Алаізы скрыпка грае.
Цётчына лучынка так гарыць...
Гэта гранне, быццам дакарае,
Гэта зорка – іскраю зары,

Беларусь, тваёй зары свабоды.
Цётчын на свабоду помнім хрэст:
Стань жа беларускі люд народам!
I калі ўжо будзе гэты фэст?!

Ведаем мы ўсе: не цётка голад.
Цётка, дзякуй Богу, ёсць у нас.
Міласэрдзя нам сястра яна.
Сонца перад ёй схіляе голаў...

Некалі нябёсы ўсе раззорыць
Роднай Беларусі час удач...
Ў памяці ж не знікне кроў з разораў
I чуваць над імі скрыпкі плач...