Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цёця Уладзя... Цёця Уладзя...

Яшчэ не ацэнена

Цёця Уладзя... Цёця Уладзя...
Шлях твой жыццёвы – шлях праўдалюба,
Хто анiколi не жыў у суладдзi
З часам, якi парушаў правы груба
Вашага мужа – паэта ад Бога,
Сэрцу адзiнага i незабыўнага,
Як i той радасцi, што было многа
Ў вас пры сустрэчах –
Пеннага шчасця –
Юнага, шчырага, -
Чым не падзелiшся з мiлай сяброўкаю,
Што засталася ў хаце пад вiшнямi...

Цёця Уладзя... Доля нялёгкая,
Толькi гаворым пра гэта мы сцiшана:
Як i калiсьцi, - бо радасцi мала
Цёця Уладзя ў жыццi гэтым ведала,
Як i паэт наш Янка Купала,
Рана забiты... Кiм? Добра ведама.