А ці будзе? Ці прыйдзе свабода?
Явіць Госпад нам міласьць сваю?
Ці загіне валошка пад ботам
Пад памсьцлівыя гукі “заб’ю”
Поўным ходам ідзе падрыхтоўка
I прыймаецца новы закон
А мая ўся ў іржы дубальтоўка
I не бачна прасьвета з вакон
Вось чаму сябе белай варонай
Адчуваю ў краіне сваёй -
Я для ўлады заўжды падазроны
Бо шаную наш прапар з крывёй
Кажуць, ўсякая ўлада - ад Бога
Ну, а гэта — няўжо і яна?
Хоць дарог на ўсе напрамкі многа
Ды на кожнай чакае сьцяна
Валіць з коміну дым са смуродам
Што ж вы паліце, чэрці, ізноў?
Мой жа шлях з беларускім народам
Ды без сённяшніх псэўдапаноў...