Ці прашэпча космасам жыта, Ці пагост небыццём дыхне, — Колькі іх — невядомых, забытых Як у нейкім бясконцым сне... I толькі даты трымаем на ўліку, Выстаўляючы праз вякі — Гісторыяй зношаныя чаравікі, Чалавецтва чарнавікі.