Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ці там мы?

Яшчэ не ацэнена

Дзе я? Ці там я, дзе трэба?
Ці тут я мушу быць?
Ці добра, ці ганебна,
і як далей нам жыць?

Я агледзеўся вакол,
я бачыў людзей, багоў…
Каму загнаць у сэрца кол,
каб не насіць акоў?

Ідзем мы разам,
усе за ўсімі
ёсць пастыр,
ёсць баран.
Пакорнымі
глядзім вачыма,
чакаем,
стуку ў барабан.

А я ўсё глядзеў вакол,
каго я бачыў, з кім я жыў?
І сэрца зацягнула золь…
Адзін пустэльню я маліў.