Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ці ты бульбаш?

Яшчэ не ацэнена

Пазнай сябе: ці ты бульбаш?
Ці згодзішся ў каторы раз
Змірыцца з тым,што ты бульбаш?
Забыць бацькоўскі той наказ:

Свабодна гаспадараваць,
Сваёй сядзібай даражыць,
Гасцей прыветна частаваць,
З суседзямі ў лагодзе жыць.

Чаму ж цяпер гучыць - "бульбаш"
Чаму маўчым і церпім зло?
Чаму прынізіць хочуць нас,
Каб мы забыліся на ўсё?

Спрабуем вытрываць той згон,
Калі герояў нашых шлях
Спынялі шыбеніцы. Стогн
Азвацца мог ва ўсіх баках.

У нас жа быў і свой Тарас,
Бо так адметнасцю сваёй
Ён змог забрацца на Парнас...
І поспех быў - дзе ўсёй раднёй.

То не зважайма на "бульбаш".
Ад спрэчак лепей нам не стане.
Хай кожны мае свой шалаш,
А мы - свабодна жыць у стане.