Ці здолееш жыцьця прайсьці шляхі,
Не страціўшы надзею пра каханьне?
Ці вытрываеш люду сьмех ліхі?
Забыўшы пра нясьмелае спатканьне.
Яно адно. Адзінае ў вас.
Ахвярай не павінна стаць употай,
Бо страціўшы — марнуеш, братка, час...
Заб’еш сябе надзеяй ды самотай.
Дык памятайце ж, людзі, назаўжды!
Каханьне не будуецца турботай,
Пачуцьці – правадыр сьвяты,
Напоўніць сэрцы нашыя пяшчотай...