Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цікава ж звЕдаць перад смерццю…

Сярэдняя: 4.2 (20 галасоў)

Са зборніка «Гішторыі дзеда Алега».

У жывОга чалавЕка
ёсць цікАвасць – да ўсягО !
Ды шчэ, паглЯдзьце, выбірАе…
Што з’есці ?
ПакахАць кагО ?
І, нАват, мЕсца, калі ён памрЭ,
то – дзе каб пахавАлі…

Пакуль жывЕ,
ямУ ж – няймЕцца !
ВучЫцца – на кагО ?
Кім быць ?
Дзе, лЕпей, працавАць ?
Ў якую вопраткУ адзецца ?
І, потым, ён калі памрЭ –
як яго бУдуць адпявАць…

Жыве жа, нЕяк, доўгі век –
а цікАвасць не знікАе, анікОлі !
Як жыць ?
ДзяцЕй як гадавАць ?
З кім давядзЕцца сябравАць ?
І – сЯбрам будзе што за чалавЕк,
з якім ён з’есць “пуд сОлі” ?
А вось, калі памрУ,
ці будзе сЯбра ўспамінАць…

БылОб цікава –
мёртвых распытаць…
А там – на “свЕце тым”,
якАя-нЕбудзь ёсць “цікАвасць” ?
ЧамУ,
як матылькі – на “свет той” ўсе ляцяць ?
Як быццАм “свет той” –
чЫмсьці ўсіх нас вАбіць…
*+*
18 снежня 2013г.
**( цікАвасць – интерес; ды шчэ, паглЯдзьце – да и ещё, посмотрите; пакахАць – полюбить; дзе каб пахавАлі – где чтоб похоронили; дзе, лЕпей, працавАць – где лучше работать; вопраткУ – одежду; адпявАць – отпевать; нЕяк – как-то; не знікАе, анікОлі – не исчезает никогда распытаць – расспросить; чЫмсьці – чем-то; вАбіць – привлекает).