Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ціхім ранкам

Яшчэ не ацэнена

Ціхім ранкам я прачнуся,
Каб адчуць паветра гук,
Ён спявае нібы птушка,
У ім вякоў адвечны дух,
У ім пачую я малітвы,
Песні, гутаркі і плач,
Усіх тых, хто жыў калісьці,
Але ўжо сыйшоў ад нас,
У ім святла адчую песню,
Што ліецца без канца,
Сонца ў небе мне ўсміхнецца
І абдыміць як дзіця..
Ціхім ранкам ў паветры
Я змагу адчуць крыху
Водар вечнасці таемнай,
Што вядзе ўсіх у бездань
нетаропка за руку...