Наказ улюбёнаму.
Любімай не пішы ў пасланні,
Што ты не заслужыў яе каханне.
Пра гэта яна ведае сама,-
Тут шмат не трэба розума.
***
Нявеста і жаніх.
-Калі пажэнімся,
ці будзеш ты любіць мяне?
Бясспрэчна,так.
Замужніх я люблю ўдвайне!
***
Юнак – дзяўчыне,у задуменні:
-Былі ў кіно,на аўтатрэку,
З табой глядзелі цырк на сцэне,
Хадзілі ў парк,на дыскатэку...
Ідзём куды на гэты раз?
-Цяпер у загс – яна ў адказ.
***
Нявеста – жаніху.
-Чацвёра будзе ў нас дзяцей,
Калі пажэнімся з табой.
-Адкуль ты знаеш,анёл мой?
-Яны пакуль што – у мамачкі маёй.