Цудоўныя парасткі глеба дае, Якую аздобіш ласкавай рукою, Яна, безумоўна, аддзячыць табе За клапатлівыя дзеі над ёю. І цуд гэты будзе тваёю душой, Якую ўвесь час ты нясеш у далонях, Даруеш усім, хто побач з табой Турбуецца разам аб душэўным спакоі.