Цвіла-буяла ціхая рака
Са спелым летам у маўклівай згодзе.
Была злагоджанасць ва ўсёй прыродзе,
I поўдзень на яе не наракаў.
Заблыталіся хвалі ў траве,
Сцяблінкі кветак перацалавалі.
I ўжо рабіліся яны — не хвалі,
He хваляваў іх ветрыка павеў.
Ды затрымціць аднойчы новы дзень
Сваім струменьчыкам
неціхаплынным:
Калі рака ты — быць ракой павінна,
He паступацца чысцінёй нідзе...
Як прыйдзе час у свой вярнуцца лёс
I скінуць знелюбелую пакору,
Ці стане сіл тады адолець змору
I зварухнуць знямелы, млявы плёс?..