Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЦЯБЕ НЯМА

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Цябе няма... і ўжо не будзе...
Ты назаўсёды адышла...
Мне цісне цяжкі груз на грудзі.
Нядаўна ж ты яшчэ была.

Вачыма светлымі глядзела
На белы свет і на людзей,
Ты плакала, ты жыць хацела,
Не траціла яшчэ надзей.

Шукалі рады ў медыцыне,
Ды ўсё дарма: ў ёй шмат людзей
Якім, хай кроў твая астыне,
Ні гарачэй, ні халадней.

Ляжыш спакойна ты ў зямліцы,
У цьме магільнае цішы.
Каму ж адкрыю таямніцы
Свае збалелае душы?..

08.09.1989