Цябе сустрэў я на кватэры,
Звычайную і таямнічую.
На той удушлівай кватэры
Тварцы збіраліся тутэйшыя.
Хто верш чытaў, хто толькі слухаў,
Хто жартаваў, хто песні пеў.
Хто піў віно, хто спаў пад мухай,
Хто цыгарэтаю дымеў.
У тым тварцоў жывым угары
Ты яркім прoменем свяціла.
Адразу стаў тваёй ахвярай-
Скруціла ушчэнт кахання сіла.
Прагутарылі шчыра вечар,
Дамоў правёў як у тумане...
і завяршылася сустрэча,
Як у любоўным тым рамане.
А хутка як вадой заліўся
Твой да мяне кахання пыл.
Я на табе чуць не жаніўся
Цябе ў душы багатварыў...
Але ж цябе і не краналі
Мае душэўныя пачуцці.
Табе патрэбны толькі «мані»,
Усе думкі аб грашовай муці.
Але ж табе я не суддзя.
Рабі, што хочаш ты цяпер.
і калі будзеш у злаце ўся,
Я буду рады за цябе.