Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цяпер у модзе магiстралi...

Яшчэ не ацэнена

Цяпер у модзе магiстралi:
iмклiвы век – iмклiвы рытм...
Аднак здзiўляць не перасталi
Нябёс бязвоблачныя далi,
Пажар малiнавай зары...
Душу хвалююць хвалi рэкаў,
Дзе зоркi вечнасцi дрыжаць,
Згубiўся след дзе чалавека,
Якi наўрад цi адшукаць...

А сонца – як валун вялiкi –
Насустрач коцяць нам вятры...
Не, рана ўсё ж рабiць падлiкi,
Пакуль будуем свой мы Рым.