Калі свет расколвае трэшчына,
яна праходзіць праз сэрца паэта.
Гэта вядомая ісціна. Але свет звычайна
не заўважае разбітыя сэрцы сваіх паэтаў.
Сяргей Мнацаканян
Цяжка людзям, каменню і дрэвам,
Цяжка сёння крынічнай вадзе –
Разгулялася гора залевай,
Ад якой не схавацца нідзе.
Ашалелае нашай планеты
Цераз сэрца праходзіць надлом,
Душы рана памёршых паэтаў
Напаўняюць начамі
мой дом...