Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цяжка марыць аб нечым чароўным

Сярэдняя: 2.5 (2 галасоў)

Цяжка марыць аб нечым чароўным,
Сярод бруду ды каляін.
Лепей зьнікнуць з настроем самотным,
Не пабачыўшы сумных карцін.

Можа я вар’яцею..напэўна..
Толькі сэрца пакутуе зноў.
Так і трэба,ты скажаш гнеўна,
Гэта ростань жыццёвых шляхоў.

Толькі вытрываць трэба сэрцу,
І нянавісьць,і роспач,і жах.
Прыйдзе шчасьце к твайму акенцу,
Ды адчуеш каханьня пах.