Ну,давай!Ну,давй!Ірві струну!
На гітары сваёй размаўляй.
У чорным воку я бачу ману,
Ды жадання ўжо цераз край.
Па падлозе абцас вырабляе,
Квет злятае з чырвоных спадніц.
Як жа страсна цыган гэты грае,
Быццам жар абдае навальніц.
І здаецца няма ужо моцы.
Але нехта крычыць:"Ну,яшчэ!"
Ну, давай,распалі свае сонца,
Хай мне сэрца яно апячэ!