Цыкады прарочаць цяпло.
А ночка ўсміхаецца: "Дзе там...
Шуткуеце? Лета ж прайшло.
Так хутка, нібы й не было
яго — "капрызульнага" лета.
Хвіліна — і рэшта зляціць —
якісьці там тыдзень апошні.
І ў "летне-астатнім" быцці
адно застанецца — зграбсці
ў далонейкі золата пожняў
і срэбра вышынь-далячынь,
І медь лісталётных падаткаў —
і ссыпаць, адсеяўшы сплін,
у памяці кош — на ўспамін —
як скарбы пары дабрадатнай.
Як рэха вясёлых дзянькоў
калі басанож — і да рэчкі:
з разбегу — бултых — і без слоў
у рай, дзе між "сонцамалькоў"
пасуцца аблокі-авечкі.