цыкл: Адцураньне.
                        1.
                Часам здасца  -  жыцьця не было,
                Ні на што аб ім памяць не маю;
                Адкуль родам, хто бацькі, дзе дом
                І каханых нікога не знаю.
                Часам здасца: замёрла ўсё,
                У сьпякоце аблокі як здані
                І не птаха пяе, не калыша лісьцё,
                А мяне хтось заве і шукае.
                А яно  -  гэта то, што натрапіла след,
                Побач сядзе  , не таячысь;
                Пражытога жыцця, незабыўны мой сьвет,
                Адыходзячая далячынь…
                                        -25.07.12.
                                2.
                Адцураньня халоднае слова
                Не сагрэць на ліпнёвай жарэ
                І таго, што  жыцьця было сорам,
                І аб чым слова сьціхне, замрэ.
                Адцураньня   -  халоднае слова,
                Хай сірочы набытак бярэ,
                Мне аставіць яшчэ летаў сорак,
                На галёнках пыліць і рыпець.
                Потым здам капыты я і скуру,
                Мо і рогі дадам да капыт :
                Адцураньне! Прымі мяне, дурня,
                Як усё, што на гэтай зямлі!
                                        -26.07.12.