Цыкл: Максіму Багдановічу.
1.Сабе.
Жыцьцю нябеснаму спакус,
Жыцьця зямнога блазны -
На сьвеце гэтым сцерагусь,
Быць на другі пазваным;
Ійсьці, прайсьці і пыл, і гразь -
Ды й, трапіць у яміну,
На гэтым месцы так упасьць,
Каб не зламаць хрыбціну.
Жыцьцю нябеснаму спакус,
Жыцьця зямнога блазны.
Жыву. Чакаю. І прыму,
Што Божа дасць, на час мой.
-24.07.12.
2. Максіму Багдановічу.
Жыцьцю нябеснаму спакус,
Жыцьця зямнога блазны,
Пагэтаму, відаць таму,
Ты і пажыў так мала.
Жыцьцё адрыне і вярне,
На вечныя ўладанні,
Усё, у чым душой гарэў,
У чым пажыў так мала.
Таму дагэтуль зіхацяць
Зоркі "Пана Бога" ,
А сярод іх, адна - твая,
Над Беларусьсю роднай.
-24.07.12.