Ад дотыку душы —
тваёй —
цымбалы заспявалі…
Баян, адвечны валацуга, —
мой —
цымбалам падбасіў…
І —
нам самім наўздзіў —
мелодыю кахання раскаталі…
Далёка і шырока —
як можа вуха чуць
і бачыць вока…
Ды высілкі абодвух інструментаў
і ні ў табе, і ні ў ва мне
не спарадзілі сантыментаў…
Кантрастамі напоўненага скерца
ў свет музыка пранеслася —
ды міма
пашкуматаных недаверам
сэрцаў…