Туга.
Душу поўніць гоман…
Ёй - чаго паслухаць!?
Ехаць ці да Гомля,
Ці тугу адужаць?
Ёй бы перакінуцца
У шубу ваўкалачую,
Уздоўж Каялы-нітачкі
Шлях адмерыць лапамі,
Праз кавыль блакітны,
Праз Дняпра сутонь,
Дзе за лесам відзен
Ужо бацькоўскі дом.
-28.05.18.