Нясмела на світанні першы промень
у ліст мядзяны ценькнуу вастрыём,
і мне пачулася ў чароўным тонкім звоне -
імя тваё.
Шчыруе ранак, зухаваты, босы,
за песняй песню разам з салаўём
і сыпле ў травы звонкія і росы -
імя тваё.
Спакой павольнаю хадою крочыць
у сон прыцішаных бярозавых гаёў…
і ў гэтай водарнай здаровай ночы -
імя тваё.