на ціхім гасцінцы сустрэну цябе
бы птушкі памкнуцца бязгучныя словы
насустрач памкнуцца каб нешта сказаць
ды спыніць іх прывід твайго недаверу
і мы пройдзем міма
ледзь бачны твой след
вось-вось ужо знікне ў абдымках тумана
а думка рванецца памкнецца услед
захоча спыніць цябе
ды разаб’ецца
аб сценку твайго ледзянога маўчання