Твае лісты даруюць мне ўсмешку,
У іх – перажыванні і чаканне,
Нясмелай маладосці разважанні,
Надзея, страхі, вера ўперамешку.
Твае лісты даруюць мне спакой.
Мне важна ведаць, што жывеш шчасліва…
Радкі з падзеямі жыцця бягуць імкліва
І нараджаюць непаўторны вобраз твой.
І ў цішы зімовай, вечаровай,
Я зноў гартаю скарб каштоўны свой,
З густой застаючыся цішынёй,
Зноў адчуваю сэрца перабоі.
Ад тых лістоў пракоціцца сляза,
А я маню: “Штось трапіла ў вока”…
Чаму ты стала мне такой далёкай?
Чаму я з перапіскай завязаў?
Замест адказаў – толькі шэпт паперы,
І зноўку на сябе ў душы крыўдую
За дурасць і гарачку маладую,
За страчаную ў будучыню веру.
І заглядаючы зноў у пустую скрыню,
Чакаю адрасат любага адказ.
Лістоў няма, але я з разу ў раз
Надзею іх убачыць не пакіну.