Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тваё маўчанне

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Сарваў авацыяў гром
У вялізарнай зале.
Мне потым усе казалі:
“Трымаўся ты малайцом!”
Было ў мяне выступіць лепей жаданне,
Мне першкодзіла не хваляванне –
Тваё маўчанне.

Узарваў смехам сяброў,
Вечарына ў самым разгары:
Музыка, танцы, пары,
Але трэба ехаць дамоў.
Паціснулі рукі на развітанне,
Але неяк точыць ў душы да світання
Тваё маўчанне.

Засталіся з табой удваіх,
Заглядаю з выклікам ў вочы,
Ад гэтага сэрца скрыгоча,
Зрываюся з месца, як псіх…
Мне не хапае трывання,
Слухаць і ўвечары, і ўранні
Тваё маўчанне.

Кватэру, даўно астылую
Не грэе гарачая кава,
Ў ёй месца цяпер мне мала.
Вакол цішыня пастылая
Не пакідае мяне адчуванне,
Што я сумаваць пачынаю
Па гуку твайго маўчання.