Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тваё вакно

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Знаю, што лёс ужо не перайначыць...
Знаю: дарэмна. Але ўсё адно...
Я еду сюды, каб ізноўку пабачыць
Тваё, ў бягоніях жоўтых, вакно.

Ты недзе далёка - з другім і каханым.
Ці некаханым - таго не відно.
А мне пажыцьцёвай балючаю ранай
Пакінула ў горадзе гэтым вакно.

Кахаліся моцна. І моцна кахалі.
Нашто пасварылісь?
Дакоры - нашто?
Каханьне сваё так навек пахавалі -
Божы Дар мы зглумілі, як сад,- ні за што.

Ёсьць жонка ў мяне і любімыя дзеці.
Я жонку кахаю. Цябе ж - не забыць.
Вось так маё сэрца і ўзімку, і ў леце
Па першым каханьні баліць і шчыміць.

Каб меў я тады гэты, сёньняшні, розум,
Заміж сварак цябе я спачатку б абняў.
Спакойна б рашылі будзённую прозу.
Я пялёсткамі б руж наша ложа услаў.

Знаю, што лёс ужо не перайначыць...
Знаю: дарэмна. Але ўсё адно...
Вось прыехаў сюды.
А мне сьвеціць і плача
Тваё, у бягоніях жоўтых, вакно...

2007