Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Твар Ліды

Сярэдняя: 4.1 (12 галасоў)

Твар Ліды

Твару горада авал –
гарадскі аўтавакзал.

Кожны ведае прахожы:
Ліды твар – такі прыгожы!

Не апішаце пяром
зал чакання і перон!

Пасажыры без вагання
запаўняюць зал чакання.

Над пяцёркай кас-кабінак
электронны ёсць гадзіннік.

Над вакзала касамі
бачым, колькі часу, мы.

Давяраюць Мані, Вані
рэчы камерам хавання.

Камеры даверым рэчы.
Зойдзем у кафэ “Сустрэча”.

Потым галубоў падкормім
на пасадачнай платформе.

На платформу ў час любы
прылятаюць галубы.

Вось аўтобус прыбывае,
пасажыраў падбірае.

З імі разам падабраў
сумкі рознага дабра.

Пасажырам паказаў
горад твар – аўтавакзал.

Пасажыр пацвердзіць кожны:
твар у горада – прыгожы!