Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Твая жанчына

Сярэдняя: 2 (2 галасоў)

Кароткі ўзрост ды доўгі лёс
У шматпакутных нашых душаў.
Ты з неба зоркі мне прынёс
На персоленую сушу.

Трымаю ў прыгаршчах я іх,
І ззяюць казачнасцю косы.
У словах мудрасці тваіх
Як дзеўчанём гуляю босым.

У словах сталасці лаўлю
І водар руж, і прысмак кміну.
І ні аб чым больш не малю,
Калі і так – Твая Жанчына.

2013, у кнізе "Пакуль кахаю..." выдавецтва "Чатыры чвэрці", Мінск



добра

добра