У майстэрні,у цішы незвычайнай,
Бы ў храме нябачнага бога,
Творыць майстар,даўно шкпінарам
Тут прапахлі і столь, і падлога
Вось замёр ён і быццам чакае,
быццам бы на мяжы адкрыцця.
І з мальберта за ім назірае
Пільны позірк мадонны й дзіця.
За мазком зноў кладзецца мазок,
Пэндзаць борзда на холсце танцуе.
У пакой прабіраецца змрок -
Ужо позна,а ён ўсё малюе.
Муза шэпча на вуха,як сыну,
Толькі майстру вядомыя словы.
І на беленай простай тканіне
Цуд зямлі нараджаецца новы…
Толькі ранішняю парою
Пэндзаль выпадзе з пальцаў ягоных.
Спіць мастак. На яго са спакоем
Звышыні пазірае мадонна…