Ты бачыш у журбе зімовай
Здзічэлай памяці сляды –
Душы, як звер, у мрок замкнёнай,
Душы, што вые скрозь гады
На сум, ёй збыты без дазволу,
На пошасць звычак і драбнот.
І рэха голаснае тое
Іскрыць бы небяспечны кнот.
Пакуль ты сам агонь не сцішаш,
Пакуль журбу не праглынеш,
Датуль не збыць заклёнаў лішак,
І ад сябе – куды ўцячэш?
Ты бачыш у журбе зімовай
Нівеча цьямянае сляды –
Душой жывою, хоць замкнёнай, –
Пакінутых адтуль сюды…