Ты чуеш? — Збіраецца бура! Спяшайся!
Шыпіць, астываючы ў хвалях, маланкі кап’ё.
Кідаецца ў пену дняпроўская белая чайка
I дымнай вадою крыло асвяжае сваё.
Бяжы да хаціны, гарэзлівым хмелем увітай,
I комін закрый, каб грымоты ішлі стараной!
Там яварам росным памытая пахне падлога.
I радзяцца дрэвы трывожна за мокрай сцяной.
Бяжы, дарагая! Я ўстану громаадводам,
Каб бліскавіца твае не насцігла сляды.
I, ў сэрца прыняўшы, аддам я заломленым хвалям
Мігценне маланак і рокат грымотаў густы.